
«Гучыць прыпеўка звонкая»
19 кастрычніка ў Бярозаўскім Доме культуры прайшоў адкрыты рэгіянальны-фестываль конкурс частушачнікаў «Гучыць прыпеўка звонкая». Дзятлаўшчыну прадстаўлялі вакальная группа народнага хору ветэранаў працы «Ветэраны ў страі», Таццяна Загорцава — Наваельнскага Дома культуры і саліст-частушачнік Васіль Шпігановіч. Па выніках удзелу: дыплом І ступені — у намінацыі «ансамбль частушачнікаў» — вакальная группа народнага хору ветэранаў працы «Ветэраны ў страі» (кіраўнік Таццяна Шостка), дыплом І ступені ў намінацыі «саліст -частушачнік» — Васіль Шпігановіч, дыплом ІІІ ступені — Таццяна Загорцава АКіД «Наваельнянскі Дом культуры».






