Мітынг-рэквіем у Дзень памяці воінам-інтэрнацыяналістам

Мітынг-рэквіем у Дзень памяці воінам-інтэрнацыяналістам

15.02.2019 Выкл. Автор admin

Ад гарачых кропак да халодных сэрцаў. 

Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей.

Па традыцыі гэты памятны дзень у райцэнтры пачаўся з мітынгу каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат і афіцэраў аддалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі органаў улады, ваеннага камісарыята, працоўных калектываў і грамадскасці, школьнікі.
У сваіх выступленнях старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падкрэслілі мужнасць, стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. У гарачых кропках воінам-інтэрнацыяналістам было неабходна навучыцца жыць з халодным сэрцам, каб хоць крыху лягчэй перанесці ўвесь боль, які прыйшлося сцярпець.

Не пакінулі нікога раўнадушным кранальныя творчыя нумары, падрыхтаваныя вучнямі СШ №1 горада Дзятлава і работнікамі культуры.
Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі ўшанавалі прысутныя памяць загінулых на чужой зямлі.
Пасля мітынга-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Наваельнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбываецца канцэрт да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.