
Свята завітала да пажылых людзей

Напрыканцы Святкаў у Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна завіталі валанцёры.
З Нараджэннем Хрыстовым і Богаяўленнем пацыентаў аддзялення павіншавалі спецыяліст Цэнтра, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк і спецыяліст аддзялення “Праменьчык” Валянціна Саламевіч. Наведвальніца “Праменьчыка” Ульяна Лукашэня прачытала вершы. Былі ўручаны святочныя паштоўкі. Канцэртную праграму для пажылых людзей ладзілі мастацкi кіраўнік хора ветэранаў Таццяна Шостка і ўдзельніцы клуба “Нам гады не бяда” Тамара Герасіменка і Ядвіга Гушча. Ядвіга Міхайлаўна таксама адрасавала найлепшыя пажаданні прысутным ад імя раённага савета ветэранаў.