Насталі святкі-запявай калядкі

Насталі святкі-запявай калядкі

13.01.2019 Выкл. Автор admin

Насталі святкі-запявай калядкі

Насталі святкі-запявай калядкі

13 студзеня ў аграгарадок Таркачы  завіталі ўдзельнiкi дзіцячага клуба аматараў беларускай народнай творчасці “Святліца” пры сектары пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК “Дзятлаўскі центр культуры і народнай творчасці” з тэатралізаваным абрадам “Насталі святкі-запявай калядкі”.  У кожны дом завіталі дзяўчаты і хлопцы.Не абышлося  і без «Казы», якая скакала гаспадарам на багаты  ураджай, жадала  дабрабыту і здароўя, а сімвал 2019 года-нават прадказвала будучае. Калядоўшчыкі спявалі песні i жадалi шчаслiвай долi гаспадарам. Жыхары аграгарадка з цудоўным настроем прымалі маленькіх калядоўшчыкаў i ў сваю чаргу адорвалі іх салодкімі падарункамі.