
«Каляды» у Дварцы
7 студзеня ў аддзеле культуры і дасуга «Дварэцкi Дом культуры» прайшоў тэатралізаваны абрад «Каляды». Вясёлыя калядоўшчыкі віталі жыхароў аграгарадка Дварэц, яны заходзiлi ў хаты, дзе выконвалі розныя абрадавыя песні. Жадалі гаспадарам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, у адказ гаспадары адорвалi цукеркамі, каўбасой, здобай i iнш.