
Канцэртна-забаўляльная праграма “Новы год падобны на казку”
29 снежня на плошчы ў Дзятлава працягваецца навагоднi настрой. З канцэртам для Дзятлаўчан завiталi артысты з Воранаўскага раёну. Многія прыйшлі з дзецьмі ці ўнукамі — і правільна зрабілі, бо тым самым падарылі ім некалькі незабыўных імгненняў і яскравых уражанняў. Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва падрыхтаваў забаўляльную праграму з сюрпрызамi.