У зімовых варот – гульнёвы карагод

У зімовых варот – гульнёвы карагод

30.12.2018 Выкл. Автор admin

За дзень да наступлення Навагодніх святаў ля цэнтральнай ёлкі горада для дзяцей і іх бацькоў ладзілася гульнёвая праграма “Куфэрак навагодніх цудаў”.

У карагод забаўляльных гульняў, спаборніцтваў , цудоўнага настрою і ўсмешак запрасілі сваіх гасцей два клоуны Лёлік і Болік.Перадсвяточныя карагоды і танцы дадалі станоўчых эмоцый і закруцілі дзятву ў чароўнай атмасферы надыходзячых святаў . Арганізавалі святочную сустрэчу работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.