МАЯ ЗЯМЛЯ ЯКОЙ НЯМА МІЛЕЙ…

МАЯ ЗЯМЛЯ ЯКОЙ НЯМА МІЛЕЙ…

18.08.2018 Выкл. Автор admin

МАЯ ЗЯМЛЯ ЯКОЙ НЯМА МІЛЕЙ…

Пад такой назвай Наваельня 18 жніўня адзначала сваё асабістае свята пасёлка. Асабліва, у год малой Радзімы, многа цёплых слоў было пажадана землякам.

 А якая ўрачыстасць без падарункаў? І яны былі: гэта і выступленне Наваельнянскага  зводнага духавога аркестра з салістамі г. Дзятлава, якім самі наваельнянцы ганарацца, музыку якога любяць слухаць.

Многія наваельнянцы ў гэты дзень атрымалі асабістыя падарункі. Іх віншавалі калегі па працы, родныя, сябры. На свяце пасёлка былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі – за шматгадовую, плённую, творчую працу. Іх імёны занесены на Дошку гонару пасёлка Наваельня. Цяпер у Наваельні працуе 51 арганізацыя, прадпрыемства і прыватная фірма. Яны, па магчымасцях, уносяць свой уклад у добраўпарадкаванне пасёлка. Падзячныя словы на адрас самых руплівых выказала старшыня сельвыканкама Ірына Кунахавец у час урачыстасці – калектывам Наваельнянскай школы, ясляў-садка, Наваельнянскага лясніцтва, сельгастэхнікі, туббальніцы, Наваельнянскай гарбальніцы. ОАО “ Гроднастройізаляцыі”,ОАО » Гроднаштормет”.

Падарункі і падзякі на свяце атрымалі самыя дбайныя гаспадары – пераможцы пасялковага конкурсу на самы ўпарадкаваны двор і самы дагледжаны кветнік.

Прыемным падарункам стала выступленне музычнага тэатра “Рада “ з г. Гродна. Свята Наваельні сабрала шмат жыхароў. Дарослыя і малеча запоўнілі пасялковы стадыён. Наваельнянцы мелі магчымасць паслухаць песні і музыку, патанцаваць, пачаставацца прысмакамі, якімі гандлявалі кропкі райспажыўтаварыства і  прыватныя прадпрымальнікі, попыт быў на атракцыёны і бяспройгрышную латарэю.