
«Правілы нашай бяспекі»
«Правілы нашай бяспекі»
15 чэрвеня аддзел культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» прыняў ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі МНС ў аздараўленчым лагеры «Весяльчак», які дзейнічае на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сустрэча была карыснай, цікавай і пазнавальнай. Рабяты даведаліся аб асаблівасцях працы супрацоўніка МНС, пазнаёміліся з адзеннем і прыладамі працы работнікаў МНС, змаглі нават памераць на хуткасць адзенне і абутак. Выхаванцы лагера змаглі сваімі вачыма ўбачыць унутраную будову пажарнай машыны. Супрацоўнікі правялі з выхаванцамі лагера пазнавальную віктарыну, конкурсы, паказалі машыну ў дзеянні, адказалі на ўсе пытанні рабят.