Акцыя «Бацькі, паклапаціцеся аб бяспецы свайго дзіцяці»

Акцыя «Бацькі, паклапаціцеся аб бяспецы свайго дзіцяці»

14.06.2018 Выкл. Автор admin
Акцыя «Бацькі, паклапаціцеся аб бяспецы свайго дзіцяці»
14.06.18 у аграгарадку Круцілавічы прайшла акцыя «Бацькі, паклапаціцеся аб бяспецы свайго дзіцяці» падрыхтаваная аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры». У акцыі прынялі ўдзел сем’і, у якіх выхоўваюцца маленькія дзеці. Бацькам раздавалі буклеты падрыхтаваныя ўдзельнікамі акцыі.У час акцы заклікалі бацькоў не пакідаць дзяцей адных дома без нагляду, пастаянна нагадваць ім аб тым, да якіх наступстваў могуць прывесці гульні з запалкамі, запальнічкамі і іншымі гаручымі прадметамі, а таксама якую небяспеку ўяўляюць адкрытыя вокны, уключаныя электрапрыборы. А таксама нагадалі, чаму трэба абавязкова навучыць сваё дзіця. У якасці прыкладу, прывялі факты гібелі дзяцей на пажарах, на вадзе і што трэба рабіць, каб пазбегнуць падобных наступстваў.