
«Бацькаўшчына, зямля дарагая, дзе лёс дазволіў роду ўзысці»
19 мая адбылося свята вёсак Барышына і Кузьмічы Данілавіцкага сельскага савета. Падрыхтавалі мерапрыемства аддзел культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры». Павіншаваць вяскоўцаў са святам вёскі прыехалі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Мікалаеўна Жых і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Граніт-Агра» Дубешка Кацярыны Валер’еўна. Вяскоўцаў, падворкі якіх прызнаны ўзорнымі, яны ўзнагародзілі Падзячнымі лістамі. Былі адзначаны самыя старэйшыя жыхары вёсак Барышына і Кузьмічы — вёска Барышына Верамейка Анісья Іосіфаўна 85 гадоў, вёска Кузьмічы Гукіш Юзефа Іосіфаўна 86 год. Павіншаваць вяскоўцаў прыехалі і артысты ансамбль народнай песні «Суседачкі». Вікторыя Ботвін, Мілана Падліпская, Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевіч. Яны парадавалі гледачоў душэўнымі песнямі.