
Абрад “Валачобнікі” у аг. Белагурна
8 красавіка ў аг.Белагурна адбыўся абрад “Валачобнікі”. Творчыя работнікі СКБ аг. Белагурна віншавалі аднавяскоўцаў са светлым святам Уваскрэшання Хрыста, спявалі абрадавыя песні. Аднавяскоўцы адорвалі валачобнікаў пафарбаванымі яйкамі, пірагамі ды цукеркамі.