Вы сейчас просматриваете «Масленіца» на Радоне

«Масленіца» на Радоне

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости

17 лютага адбылося  свята Масленіца на Радоне з удзелам народнага тэатра-студыі гульні «Прымакі». Масавае гулянне прайшло на УРА, з канцэртнай праграмай, выставай, конкурсамі. Госці свята змоглі пакаштаваць абавязковага атрыбуту масленічных гулянняў – румяных, гарачых бліноў. У фінале  усіх гледачоў чакала традыцыйнае спальванне пудзіла Масленіцы «Бывай, Масленіца!».