“Крылы да поспеху”  турнір па мастацкай гімнастыцы і спартыўнай акрабатыцы

“Крылы да поспеху” турнір па мастацкай гімнастыцы і спартыўнай акрабатыцы

27.01.2018 Выкл. Автор admin

27 студзеня ў Дзятлаве прайшоў II штогадовы турнір па мастацкай гімнастыцы і спартыўнай акрабатыцы

Выхаванкі трэнера Валерыя Герасіменкі спаборнічалі ў двух узроставых катэгорыях мастацкай гімнастыкі і спартыўнай акрабатыцы.

Пераможцаю турніру ў малодшай катэгорыі мастацкіх гімнастак (7-8-гадовыя дзяўчынкі) стала Варвара Юрэня. Прызавыя месцы занялі Соф’я Каско і Марыя Масейчык.

У старэйшай узроставай групе (дзяўчынкі 9-11 гадоў) найбольш удала выступіла Карына Дарашкевіч. Прызёрамі сталі Аляксандра Ганчар і Аляксандра Зайцава.

Пераможцы турніру спартыўных акрабатак (парныя выступленні) – Віялета Ёрш і Вікторыя Лазарава.

Другое месца судзейская калегія пад кіраўніцтвам Васіля Шыцько прысудзіла адразу двум парам: Анастасіі Ахрамінскай – Валерыі Татарчык і Таццяне Сівай – Ясеніі Салавей.

Бронзавыя прызёры – сястрычкі Вольга і Ганна Радомскія.

Пераможцы і прызёры турніру адзначаны дыпломамі і медалямі, пра якія парупіўся асабіста Валерый Герасіменка. Пасля завяршэння праграмы спаборніцтваў, гімнастыкі і акрабаткі выступілі перад гледачамі з паказальнымі выступленнямі. Турнір юных грацый пад назваю “Крылы да поспеху” прайшоў у гарадскім Цэнтры культуры другі раз і, паводле намеру трэнера Валерыя Герасіменкі, мае стаць традыцыйным.