Абрад «Каляда-калядзіца» у Гезгалах

Абрад «Каляда-калядзіца» у Гезгалах

13.01.2018 Выкл. Автор admin

13 студзеня 2018 года творчым калектывам аддзела культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» быў праведзены калядны абрад шчадравання «Каляда-калядзіца». Калядоўшчыкі абыйшлі двары жыхароў з зоркай і абрадавымі песнямі. Цэнтральным персанажам была «каза». Спявалі велічальна-віншавальныя песні гаспадару і гаспадыне, членам сям’і, пажадалі добрага ўраджаю і багатага жыцця.