
Юбілейны дзень нараджэння
Юбілейны дзень нараджэння
10 лістапада свой 85-ці гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Ведравічы Бакей Соф’я Іванаўна. Нялёгкі, але цікавы і выніковы яе жыццёвы шлях.
Усё жыццё працавала ў сельскай гаспадарцы, выхоўвала дзяцей. Пакуль дазваляла здароў’е прадаўжала працаваць і пасля пенсіі “…Звычка, любоў да працы, з людзьмі разам ды і капейка ніколі не была лішняй…” — успамінае Соф’я Іванаўна. У свой юбілейны дзень нараджэння яна вельмі багата, хаця і няма ужо мужа, але разам яны выхавалі 10 дзяцей, за што ў свой час шматдзетная матуля была узнагароджана Ордэнам Маці. Цяпер у Соф’і Іванаўны 8 дзяцей ( нажаль 2 ужо няма ў жывых), 19 унукаў і 19 праўнукаў. Усе яны помняць, любяць і паважаюць яе. Збіраюцца на святы ў бацькоўскай хаце, прыязджаюць проста наведаць, клапоцяцца аб маці і бабулі.
Яна ж у сваю чаргу заўжды перажывае, радуецца і ганарыцца сваімі дзецьмі.
Дом выглядае дагледжанным, пафарбаваны ў ім чыста і утульна, у двары парадак, цвітуць кветкі.
І з днём нараджэння ніхто не забыўся павіншаваць Соф’ю Іванаўну. Хто прыехаў, хто патэлефанаваў ці паштоўку даслаў.
З 85- ці гадовым юбілеем павіншаваць доўгажыхарку завітала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Жых Г.М. і работнікі аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”, суседзі. Сувенірам, кветкамі, цёпымі словамі і задушэўнай песняй віншавалі паважаную Соф’ю Іванаўну Бакей.