
Свята вёскі “Давайце збяромся ўсе разам”
Свята вёскі “Давайце збяромся ўсе разам”
На мінулай вераснеўскай нядзелі 24 верасня ў вёсцы Апаліна-Басіна зычна гучала музыка, спяваліся песні і ладзіліся танцы. Вёска адзначала сваё свята, пад словамі “Давайце збяромся ўсе разам”. Добрае надвор’е, лагодныя усмешкі, вясёлыя позіркі – усё перадавала святочны настрой жыхароў вёскі.
З віншаваннем да жыхароў выступіў старшыня Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэту – Аляксандр Віктаравіч Маркушэўскі. Ён пажадаў жыхарам добрага настрою, моцнага здароўя і каб Апаліна-Басіна працягвала быць такой прыгожай і квітнеючай вёскай.
На святочным канцэрце павіншавалі самых сталых, самых мудрых жыхароў вёскі – Браніславу Іосіфаўну Кліз і Яніну Іосіфаўну Скібінскую. Таксама віншаванне атрымоўвалі ветэраны працы, імяніннікі, якія нарадзіліся ў верасні і самы малодшы жыхар вёскі.
З музычным віншаваннем для жыхароў Апаліна-Басіна, выступіў народны тэатр-студыя гульні “Прымакі”, якія акрамя спеваў, з жыхарамі арганізавалі яшчэ і танцы.