
“Скарбы Гродзеншчыны”
Рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры
“Скарбы Гродзеншчыны”
26 жніўня на тэрыторыі Аўгустоўскага канала (каля шлюза Дамброўка) размясціліся падворкі традыцыйнай культуры “Бацькоўскую спадчыну захаваем навякі”, на якіх “раскінуліся” выстаўкі-прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны “З народных глыбінь да сённяшніх дзён”.
На Дзятлаўскім падворку быў прадстаўлены першы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны – абрад “Юр’я”, як адметнае праяўленне лакальнай культурнай традыцыі.
Дзятлаўскі падворак зазываў гасцей на майстар-класы традыцыйных рамёстваў, вышыўку прадэманстравала Таццяна Загорцава, пляценне паясоў — Ларыса Ненартовіч, быў прадстаўлены народны касцюм, які бытаваў на Дзятлаўшчыне, традыцыйныя стравы, пабытовыя танця.
Спецыяльнымі дыпломамі і прызамі ўзнагароджаны:
- народны фальклорны калектыў в. Погіры —“за папулярызацыю мясцовых танцавальных традыцый”;
- народны фальклорны калектыў в. Студзераўшчына (кіраўнік Аліна Мішчук) —“лепшы фальклорны калектыў”.
На інтэрактыўнай пляцоўцы “Танцавальная вясельніца” выконваўся майстар-клас “Кракавяк ў тройках” ад народнага фальклорнага калектыва в. Погіры (кіраўнік Тамара Ступак) сектара па арганізацыі дасуга “Жукоўшчынскі Дом культуры”.
На пляцоўцы “Кошык весялосці” народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” (кіраўнік Янушкевіч Таццяна) прапанаваў гульнёва-забаўляльную праграму “На Зецяльскім кірмашы”.