
Радуга летнего настроения
Концертно-развлекательная программа «Радуга летнего настроения»
21 ліпеня 2017 года ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада быў запланаваны і прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі раёна.
Да пачатку мерапрыемства была арганізавана гульнявая пляцоўка з батутам і атракцыёнамі для дзяцей. Але больш за ўсё ўразіў малечу паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання. Сход скончыўся паказам канцэрта, які быў арганізаваны сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама. Букеты кветак і апладысменты ад прысутных сталі падзякай артыстам за душэўныя песні.