г. Дятлово, ул. Мицкевича, 7 тел. 8 (01563) 33043 e-mail: сkdyatlovo@grodno-region.by
Вы сейчас просматриваете Шарафугу, шчупакоў і… мужа прапаноўвалі на кірмашы ў Дзятлаве

Шарафугу, шчупакоў і… мужа прапаноўвалі на кірмашы ў Дзятлаве

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Шарафугу, шчупакоў і… мужа прапаноўвалі на кірмашы ў Дзятлаве

Завяршальны раённы сельскагаспадарчы кірмаш шырока і гучна прайшоў у райцэнтры.

– Кірмаш у Дзятлаве – не абы-што: тут бульба – як боб, а буракі – як кавуны, настрой такі, што самі ногі просяцца ў скокі! Падыходзьце, выбірайце, кашалькі даставайце! – заклікалі на свята гасцей артысты Дзятлаўшчыны.

А купіць і паглядзець і сапраўды было што. Багаты сёлетні ўраджай зерня, садавіны і агародніны прывезлі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна, фермеры і прыватныя прадпрымальнікі. Дзятлаўчане актыўна куплялі як традыцыйныя прадукты – бульбу, капусту, цыбулю, моркву, буракі, арэхі і мёд, так і брокалі, квяцістую капусту, перац салодкі і пякучы, журавіны, свежую рыбу, мясныя вырабы, крафтавыя сыры, саджанцы, кветкі. Цікавіліся прамысловымі таварамі, кухоннымі прыладамі, сувенірамі, цацкамі і пальчаткамі, нават духі можна было набыць.

Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская адзначыла, што ўсе сельскагаспадарчыя кірмашы сёлета праходзілі добра, прадукцыю хутка разбіралі, усяго хапала, а калі людзі прасілі чагосьці прывезці пабольш, гэта адразу ўлічвалі:

– Перад кірмашамі аддзел эканомікі райвыканкама маніторыў і ўзгадняў усе цэны, запрашалі фермерскія гаспадаркі, індывідуальных прадпрымальнікаў. Сёння ў пакупнікоў цікавіліся, ці падабаецца кірмаш, як цэны, і нараканняў не чулі, гавораць, што ўсё добра, танней, чым у магазінах. Вялікім попытам карыстаецца рыба, таму будзем запрашаць тых, хто яе прадае, прыязджаць у базарныя дні часцей. Відаць, што ў людзей сёння добры настрой, усміхаюцца, шмат купляюць.

Яніна і Уладзіслаў Славінскія прыехалі з вёскі Нёўда Навагрудскага раёна:

– Сёння мы прадавалі бульбу, якую, дарэчы, хутка ў нас разабралі, гатункаў “скарб”, “рубін”, “журавінка”, “рагнеда”, таксама яблыкі, грушы. У нас кірмашы ўжо скончыліся, прыехалі да суседзяў са сваёй прадукцыяй. Нам тут вельмі спадабалася, будзем яшчэ да вас наведвацца.

Прывезлі на кірмаш агародніну са свайго прысядзібнага ўчастка Алена Рагозіна з мужам з вёскі Юзафіны Дзятлаўскага раёна:

– Мы з вясны да восені прадаём сваю прадукцыю. Любім вырошчваць агародніну, прыемна, калі добры ўраджай – тады душа радуецца. Вось запрашаем купіць радыску – паласавацца напаследак, бо, пэўна, да вясны яе ўжо не знойдзеш.

Самы вялікі выбар саджанцаў быў у прыватным пладова-ягадным пітомніку “Пруды” з Баранавіцкага раёна. Добра бралі парэчкі і яблыні, цікавіліся і набывалі некаторыя дзятлаўчане экзатычную шарафугу – гібрыд слівы, абрыкоса і персіка, а таксама міндаль.

Вяртаецца дадому не з пустымі рукамі дзятлаўчанка Алена Варабей:

– Прыйшла па моркву, цыбулю і крухмал. Купіла свежых прадуктаў на ўвесь год, каб быў добры запас. Сёння цудоўны кірмаш, столькі ўсяго, што проста вочы разбягаюцца, думаю, кожны знайшоў усё, што хацеў. І весела, музыка гучыць, песні такія харошыя нашы артысты спяваюць, нават надвор’е парадавала.

Доўгі ланцужок з пакупнікоў назіраўся ля машыны фермерскай гаспадаркі “Рыбнае” з вёскі Явар. 150 кілаграмаў шчупака, карпа і таўсталобіка – усё па восем рублёў за кілаграм – прадалі літаральна за гадзіну.

Прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў адзначаюць, што найбольшым попытам карыстаюцца кукуруза і пшаніца, добра бяруць і льносемя, гарох, авёс – як па кілаграму, так і  цэлымі мяхамі. КСУП “Жукоўшчына” забяспечвае дзятлаўчан запасамі бульбянога крухмалу, на першым кірмашы прадалі 200 кілаграмаў, гэтым разам прывезлі 300 і ўпэўнены, што ўвесь раскупяць.

Для ахвотнікаў выпрабаваць удачу ладзілася жартоўная бяспройгрышная латарэя “Дзятлаўскі шчодры кошык”. Як рэкламавалі вясёлыя суседачкі Галіна Сушко і Наталля Нагорная, “прызы ў нас – самыя што ні на ёсць сельскагаспадарчыя, карысныя і далікатэсныя”, таму білецікі разабралі імгненна. І кожны іх уладальнік пайшоў з кірмашу не з пустымі рукамі.

Галоўны прыз – гаспадарчую сумку на колах – выйграў работнік КСУП “Жукоўшчына” Сяргей, які адзначыў, што вельмі рады такому падарунку, будзе ім з задавальненнем карыстацца і ўспамінаць кірмаш.

Добры настрой дзятлаўчанам стваралі артысты і творчыя калектывы Дзятлаўшчыны – народны ансамбль песні “Заранка”, тэатр-студыя гульні “Суседзі”, група “Бархат”, Ганна Харлінская, сямейныя дуэты Добышаў і Баклушыных. Яны не толькі выконвалі ўсімі любімыя песні, але і жартавалі ад душы – арганізавалі нават продаж эксклюзіўнага тавару – “муж надзейны, механізаваны”.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author

administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!

Клуб «Мужество» «даў лесу новае жыццё!»
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

24 октября, 2026
Дятловские футболисты остановились в шаге от финала
photo_2024-05-27_10-57-12
Предыдущая новость

Похожие публикации

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.