Вы сейчас просматриваете 🍂 Святы Пакроў загнаў у хлеў кароў: у Круцілавічах душэўна адсвяткавалі восеньскае свята

🍂 Святы Пакроў загнаў у хлеў кароў: у Круцілавічах душэўна адсвяткавалі восеньскае свята

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Сёння ў аграгарадку Круцілавічы сабраліся мясцовыя жыхары, аматары народнай культуры і госці, каб адзначыць «Пакровы».
Менавіта з гэтай прыкметай у народзе звязвалі канчатковы пераход ад залатой восені да сапраўднай зімы: уборка ўраджаю завершана, палявыя працы адышлі , а жывёлу ўжо перавялі ў цёплыя хлявы.
Чым запомніцца сённяшняя вечарына?
🎶 Гукі народнай душы. Увесь вечар гучалі песні, прымаўкі і гумарыстычныя гаворкі пра сялянскі побыт
🥔 Смак сапраўднай восені. Удзельнікі свята змаглі адчуць сябе як у гасцях у бабулі ў вёсцы: усіх частавалі стравамі з бульбы, мачанкай, блінамі і гарачым чаем.
📖 Жывая гісторыя. Старэйшае пакаленне падзялілася ўспамінамі пра пакроўскія звычаі—як продкі благаслаўлялі хату, прасілі абароны ад першых маразоў і дзякавалі зямлі за ўраджай.
Гэта было сапраўднае яднанне пакаленняў.Восеньскае надвор’е не змагло сапсаваць настрой, бо цеплыня сэрцаў удзельнікаў сагравала лепш за любы камін!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.