У сценах Дварэцкага Дома культуры было па-сапраўднаму «смачна»-не для страўніка, а для сэрца і душы! Паветра было густое, напоўненае водарам восеньскіх кветак, шчырымі дзіцячымі ўсмешкамі і духам беларускіх традыцый🔥🍁Галоўнымі гасцямі і ўдзельнікамі свята сталі дзеткі, якія самі адчулі сапраўдны «смак» народнай мудрасці нашых продкаў!
🕯️Сэрца свята — урачысты абрад. Разам з дарослымі дзеці паўдзельнічалі ў сакральным дзеянні. Асцярожна, з заміраннем сэрца, насыпалі першае зерне, загадваючы жаданні на шчодры год і мір у сям’і🌾✨
🤹♂️ А потым пачалася сапраўдная весялуха! Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні. Колькі было смеху, беганіны і азарту!
Свята ў Дварэцкім Доме культуры атрымалася не проста падзеяй, а сапраўдным пачастункам для душы. Мы захавалі традыцыі, перадалі іх дзецям і адчулі, як моцна, прыгожа і «смачна» жыве наша беларуская зямля🤎
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


