Вы сейчас просматриваете 🍂Восеньскі «Багач» завітаў да школьнікаў!🌾

🍂Восеньскі «Багач» завітаў да школьнікаў!🌾

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Працаўнікі філіяла «Казлоўшчынскі Дом культуры» наведалі вучняў сярэдняй школы, каб адкрыць для іх свет старажытных беларускіх традыцый і правесці пазнавальнае свята, прысвечанае народнаму абраду «Багач».
«Багач» — адзін з найбольш значных восеньскіх абрадаў, сапраўдны сімвал ураджайнасці, дабрабыту і падзякі зямлі за яе шчодрыя дары. Падчас сустрэчы работнікі культуры расказалі дзецям пра гісторыю і глыбокі сэнс гэтага свята, паказалі традыцыйны ўрачысты снапок, упрыгожаны кветкамі і рознакаляровымі стужкамі.
Школьнікі з вялікай цікавасцю слухалі расповед, знаёміліся з народнымі прыкметамі і вучыліся шанаваць нялёгкую працу хлебаробаў. Было шмат цёплых слоў, усмешак і сапраўднай беларускай атмасферы! 🍎🌽
Такія сустрэчы дапамагаюць маладому пакаленню адчуць прыгажосць роднай культуры, зразумець яе вытокі і паважыць багатую спадчыну сваіх продкаў.
Беражыць свае карані — значыць мець моцную будучыню! 🍂🤍

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.