Вы сейчас просматриваете “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”

“Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
“Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”

Чытачы раённай газеты “Перамога” ўжо ведаюць, што праект пад такой назвай рэалізуецца творчым калектывам раёнкі і прысвечаны ён Году беларускай жанчыны.

Прыемна, што тэма знайшла сваё прадаўжэнне на раённым фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2026”. На тэму “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай” сёлета ладзілася прэзентацыя падворкаў гаспадарак, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якая па традыцыі разгарнулася ў скверы Дварчаніна райцэнтра.

Да ўпрыгажэння сваіх лакацый удзельнікі, як заўжды, падышлі з фантазіяй. Ужо адчувалася атмасфера надыходзячай восені, якая ў гэтым годзе парадавала беларусаў важкім ураджаем. Дары палеткаў і агародаў зрабілі палітру свята яркай і насычанай, а майстэрства чалавечых рук дадало ўсяму цікавінку і адметнасць. Паколькі галоўнай фігурай падворкаў павінна была стаць жанчына, то яе вобраз канкурсанты ўвасобілі у тэматычных інсталяцыях, а таксама прадставілі ў святле розных прафесій: ад сельскай гаспадыні да лэдзі-кіраўніка.

Атрымалася прыгожа, цікава, весела і запамінальна. Зарад пазітыву ад прэзентацый атрымалі не толькі ўдзельнікі журы, але і самі гаспадары імправізаваных падворкаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.