Вы сейчас просматриваете З адкрытай душой і шчырым сэрцам! Беларуская гасціннасць у філіяле «Дварэцкі Дом культуры» 

З адкрытай душой і шчырым сэрцам! Беларуская гасціннасць у філіяле «Дварэцкі Дом культуры» 

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Сапраўдная беларуская шчырасць не ведае межаў! На днях Дварэцкі Дом культуры ператварыўся ў цэнтр прыцягнення для душэўных сустрэч—у госці завіталі турысты з самых розных куткоў Расіі! 🇷🇺🤝🇧🇾Творчыя работнікі сустрэлі дарагіх гасцей з асобай цеплынёй і радасцю.
Галоўнай кропкай маршруту стала этнаграфічная экспазіцыя «Побытавая культура беларускага селяніна». Госці з цікавасцю акунуліся ў гісторыю і быт нашых продкаў:
✨ даведаліся пра сакрэты ўладкавання традыцыйнай беларускай хаты;
✨ дакрануліся да старадаўніх прадметаў ужытку, якія захоўваюць цеплыню чалавечых рук;
✨ адчулі той самы асобы дух утульнасці, сціпласці і мудрасці, якім заўсёды славіўся беларускі народ.
Сустрэча атрымалася цёплай і цікавай! Госці павезлі з сабой не толькі новыя веды, але і часцінку шчырай беларускай душы.
❤️ «Госць у хату — Бог у хату!» — кажам мы на Беларусі. Дзверы Дома культуры заўсёды адчынены для сяброў!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.