Вы сейчас просматриваете ✨️КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ✨️

✨️КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ✨️

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
🥔🔥 З пылу з жару-да самога сэрца: як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне!
22 жніўня гасцінны г.п. Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны—тут грымеў і курэў духмяным парам бульба-фэст “Воранаўскі дранік”!
Творчая дэлегацыя культуры Дзятлаўскага раёна стала адной з самых яркіх і смачных лакацый фестывалю! Нашы майстрыхі шчодра дзяліліся ўнікальнымі сакрэтамі і старажытнымі рэцэптамі прыгатавання страў з таркаванай бульбы, якія з пакалення ў пакаленне беражліва захаваліся ў вёсках Дзятлаўшчыны.
🌟 Голаўным кулінарным сюрпрызам лакацыі стала ўнікальная магчымасць пакаштаваць сапраўдныя беларускія дранікі проста «з пылу з жару»!
Шкварчалі патэльні, віўся залацісты дымок, а сапраўдныя носьбіты кулінарных традыцый на вачах у захапляных гасцей выпякалі хрумсткія, духмяныя і сакавітыя дранікі. Адзін толькі водар вабіў да дзятлаўскага падвор’я чароды гасцей, а частаванні разляталіся за лічаныя хвіліны! 🤤

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.