Вы сейчас просматриваете 💠По пути творчества к успеху!

💠По пути творчества к успеху!

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Народны тэатр-студыя гульні «Суседзі» прыняў удзел у абласным адкрытым фестывалі гульні «Карнавал весялосці», які прайшоў у г.п. Воранава ў рамках яркага і смачнага бульба-фэсту «Воранаўскі дранік»! 🥔🌾
Калектыў прадставіў на суд журы і гледачоў самабытную сюжэтна-забаўляльную праграму «Лён-ляночак, вяселы завіточак». Выступленне было напоўнена беларускім каларытам, народнай мудрасцю, вясёлымі гульнямі і душэўным цяплом.
Вынік таленту і майстэрства — «Суседзі» былі адзначаны:
📜 Дыпломам «За цікавае ўвасабленне абрадавай дзеі ў гульневай праграме» і памятным падарункам🎁
Віншуем удзельнікаў тэатра-студыі! 👏 Жадаем невычэрпнага творчага натхнення, яркіх ідэй,перамог і заўсёды шчырых апладысментаў! 🌟

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.