Сёння ў сценах Цэнтра культуры г. Дзятлава панавала асаблівая атмасфера — тут адбылося сапраўднае свята традыцыі і прыгажосці!
Выдатныя майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў аг. Гезгалы — Валянціна Гнаінская і Марына Лотыш падзяліліся сакрэтамі з удзельнікамі народнага тэатра-студыі гульні «Суседзі» — правялі захапляльны майстар-клас па завязванні хустак🪢
«Суседзі» не проста вучыліся тэхнікам — яны “адчулі” цеплыню бабуліных рук, пачулі шэпт старажытных узораў, дакрануліся да жывой ніткі, якая звязвае мінулае з сучаснасцю.
Дзякуем нашым майстрам з Гезгалаў за шчодрасць, цярпенне і іскры ў вачах. Дзякуем «Суседзям» — за цікаўнасць, смех і жаданне несці традыцыю далей.
Традыцыя жыве, пакуль ёй дзеляцца. А мы — дзелімся з вамі💛
#Роднаесваё
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


