🏡 У гэтыя выхадныя вёска Руда-Яварская ярка і душэўна адзначыла сваё свята! 🎊
Творчая каманда сектара нестацыянарнага абслугоўвання ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прывезла мясцовым жыхарам не проста канцэрт, а сапраўдны эліксір выдатнага настрою і пазітыву, які так неабходны кожнаму! 🎶✨
⚽Выхадны дзень стаў па-сапраўднаму яркім, спартыўным і запамінальным. Выдатны старт святу даў традыцыйны штогадовы футбольны турнір, які арганізуюць мясцовыя жыхары. А следам музычную эстафету перанялі таленавітыя артысты Дзятлаўскага цэнтра культуры.
💃🕺 З асаблівай цеплынёй і шчырасцю са сцэны ліліся знаёмыя і любімыя мелодыі. Яны не толькі дарылі радасць і сагравалі сэрцы, але і літаральна запрашалі гледачоў пусціцца ў пляс!
❤️🏡 Свята прайшло на адным дыханні, пакінуўшы пасля сябе мора незабыўных уражанняў, шчырых усмешак і радасных эмоцый у жыхароў і гасцей Руды-Яварскай.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


