Вы сейчас просматриваете ✨Тупат абцасаў, звонкі смех, гармонік заходзіцца ад ураджаю эмоцый. Чуеце? Гэта танчыць наша спадчына! 

✨Тупат абцасаў, звонкі смех, гармонік заходзіцца ад ураджаю эмоцый. Чуеце? Гэта танчыць наша спадчына! 

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Кадрыля на Гродзеншчыне — розная, са сваім смакам і характарам у кожным кутку. І тут мы проста абавязаны зазірнуць на Дзятлаўшчыну, бо тут захоўваецца славутая «Погірская кадрыля»!
Уяўляеце, гэта не проста танец, а цэлы спектакль на 8 каленаў! Кожнае калена — як асобная гісторыя: з заляцаннямі, жартамі, тупатам і каруселлю эмоцый. Каб станчыць усе восем фігур, трэба мець не толькі спрыт і моцныя ногі, але і сапраўдны беларускі азарт. Калі пачынаем танчыць кадрылю, здаецца, нават паветра вакол закіпае!
❤️💚Кожная пятніца-роднае сваё!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.