Вы сейчас просматриваете 🌸🌿 КУПАЛЬСКАЯ МАГІЯ НАШЫХ ЧАРАЎНІЦ: ЯК ПРАГАЖУНІ-МАЙСТРЫХІ СУСТРАКАЮЦЬ ГАСЦЕЙ НА АЛЕКСАНДРЫІ! 🌿🌸

🌸🌿 КУПАЛЬСКАЯ МАГІЯ НАШЫХ ЧАРАЎНІЦ: ЯК ПРАГАЖУНІ-МАЙСТРЫХІ СУСТРАКАЮЦЬ ГАСЦЕЙ НА АЛЕКСАНДРЫІ! 🌿🌸

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
На свяце «Александрыя збірае сяброў» пануе неверагодная атмасфера, але самае цёплае, духмянае і сонечнае месца — там, дзе гасцей сустракаюць беларускія прыгажуні, майстрыхі аддзела традыцыйнага мастацтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры✨
У прыгожых народных строях і адкрытай душой, яны сталі сапраўдным упрыгожваннем фестывалю. Нашы чараўніцы дораць кожнаму госцю адчуванне дому, радасці і спрадвечнай магіі Купалля.
👑 Сімвал долі і прыгажосці — купальскі вянок!
Якое ж Купалле без духмяных траў? Спрытныя і ласкавыя рукі майстрых уплятаюць у вянкі чабор, рамонкі, васількі і канюшыну. Дзяўчаты не проста плятуць гэтыя прыгожыя галаўныя ўборы, але і шчодра дараць іх гасцям свята, жадаючы моцнага здароўя, шчасця і кахання. Кожны вяночак — гэта сапраўдны абярэг, створаны з добрымі думкамі!
 🌿Творчасць аб’ядноўвае пакаленні.На пляцоўцы кіпіць жывая праца. Нашы майстар-класы збіраюць сяброў.
ЖАНЧЫНЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ — ЗАХАВАЛЬНІЦЫ ТРАДЫЦЫЙ НА АЛЕКСАНДРЫІ!🔥🔥🔥 Год беларускай жанчыны: у самым сэрцы экспазіцыі, прысвечанай галоўнай тэме 2026 года, ззяюць нашы таленавітыя зямлячкі!
🔥 Наш інтэрактыўны куток вабіць гасцей здалёк! Прыгажуні-дзятлаўчанкі дапамагаюць усім ахвочым адкрыць таямніцы традыцыйнага жаночага касцюма Гродзеншчыны (і, канешне ж, адметнага дзятлаўскага строю!), а таксама шчодра дзеляцца сакрэтамі спрадвечных жаночых абярэгаў.

🔥 Атмасфера каля нашай лакацыі проста неверагодна прыгожая!
🌺🌿Дзятлаўшчына годна прадстаўляе Панямонне на свяце і даказвае: Купалле — гэта не проста фестываль, а жывая памяць роду, якую беражліва захоўваюць жаночыя сэрцы!
Пахне летам, духмянымі зёлкамі і сапраўдным купальскім чараўніцтвам… ✨🌺🌿 На маляўнічым беразе Дняпра шуміць, спявае і кружыцца ў яркім карагодзе рэспубліканскі фестываль «Александрыя збірае сяброў». Таленавітыя майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ужо дзеляцца сваім цяплом і творчасцю з гасцямі! Толькі ўявіце гэтую прыгажосць, якую можна ўбачыць на выставе:

🔥лазапляценне — гнуткая лазовая галінка ў руках майстра Сяргея Балыкова ператвараецца ў дзівосныя ажурныя кошыкі, збаны і цёплыя сувеніры;
🔥ткацтва паясоў — старадаўняе сакральнае мастацтва стварэння сапраўдных абярэгаў ад Валянціны Гнаінскай, дзе ў кожным арнаменце зашыфраваны пажаданні здароўя, долі і шчасця;
🔥вышыўка — тонкая, філігранная праца ад Вольгі Барабан, у якой кожны шывок ажыццяўляе спрадвечныя беларускія ўзоры.
Кожны выраб — гэта не проста сувенір. Гэта жывая гісторыя, казка, якую стварылі з любоўю і якую можна забраць з сабой на памяць аб гэтым чароўным дні.
#АлександрыяЗбіраеСяброў2026 #Купалле #КультураДятловщины
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.