Вы сейчас просматриваете 🎶Як праходзіць лета ў клубе? Гучна, весела і па-беларуску!

🎶Як праходзіць лета ў клубе? Гучна, весела і па-беларуску!

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
«Дварэцкі Дом культуры» на некалькі гадзін стаў сапраўднай машынай часу! 🕰️ У госці завіталі выхаванцы з аздараўленчага лагера «Эколаг» Гезгалаўскай сярэдняй школы.
Разам мы не проста паглядзелі на гісторыю — мы яе пражылі:
✨ Датыкнуліся да даўніны ў музейнай экспазіцыі.
💃 Развучылі запальныя побытавыя танцы — ногі самі ішлі ў скок!
🥁 Стварылі сапраўдны шумавы аркестр — аказваецца, гуляць на народных інструментах можа кожны!
🌿А самым натхняльным момантам стала сустрэча з сапраўдным майстрам — Сяргеем Балыковым. Дзеці з захапленнем назіралі, як звычайная лаза ў руках умельца ператвараецца ў мастацтва.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.