✨У аграгарадку Гезгалы было шумна і весела — тут прайшла фальклорна-гульнявая праграма «Траецкія забавы»🌿
Гасцямі свята сталі выхаванцы аздараўленчага лагера «Эколаг» Гезгалаўскай сярэдняй школы. Разам з супрацоўнікамі адзела рамёстваў дзеці адправіліся ў сапраўднае падарожжа… 🧭
🧐Юныя падарожнікі дакрануліся да вытокаў народнай культуры, даведаліся, у якія гульні цешыліся іх прабабулі і прадзядулі, і, вядома ж, самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі старажытных забаў.
Карагоды, спрыт, кемлівасць і гучнасць — праграма «Траецкія забавы» даказала: народныя традыцыі жывуць, пакуль у іх гуляюць дзеці.
Дзякуй «Эколагам» за шчырую цікавасць і выдатны настрой! Будзем рады бачыць вас зноў!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


