
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ.

Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў “Зецель-квэст” разам з вядучымі аграблогерам Дзянісам Трафімчыкам і Анастасіяй Голуб. Удзельнікі акунуліся ў сапраўдныя гарадскія прыгоды, у час якіх сем’і праявілі камандны дух, з дапамогай карты і тэлефона разгадалі самыя заблытаныя галаваломкі і прайшлі дзесяць станцый-выпрабаванняў у барацьбе за суперпрыз –тэлевізар і іншую бытавую тэхніку.










На пляцоўцы “Бітва талентаў” паказалі сябе самыя творчыя, артыстычныя і арыгінальныя. Сем’і выступалі ў розных, часам нечаканых жанрах – тэатральным, вакальным, інструментальна-народным, аратарскім і танцавальным. Здзіўлялі талентам, касцюмамі і арыгінальнасцю падачы матэрыялу, задаўшы журы няпростую задачу.
































“Арт-актыў” сабраў аматараў вясёлага адпачынку і займальных конкурсаў, экспертамі ў якіх з’яўляюцца кіраўнікі ўзорных студый “Яркае свята для ўсіх” і “Мелодыя душы” Іван Каско і Аксаны Кашляк. Тут панавалі рознакаляровыя фарбы, творчасць, натхненне і вясёлы смех.














