Вы сейчас просматриваете Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў Дзятлаве сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх, прафсаюзных, піянерскай арганізацый, педагогі і навучэнцы школ райцэнтра.

З надыходзячым святам Вялікай Перамогі землякоў павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун:

– 9 Мая назаўжды застанецца днём, калі боль страты і радасць доўгачаканай Перамогі зліваюцца разам. Мы памятаем, якой цаной дастаўся гэты майскі дзень: мільёны жыццяў, спаленыя вёскі і гарады, нечалавечыя выпрабаванні. Нашы бацькі і дзяды вытрымалі ўсё, каб над намі было чыстае неба. Імя кожнага салдата Вялікай Айчыннай вайны залатымі літарамі ўпісана ў свяшчэнную Кнігу гістарычных лёсаў нашай краіны. У сем’ях землякоў, у школьных музеях захоўваюцца баявыя ўзнагароды, трохкутнікі франтавых лістоў, пажаўцелыя фотаздымкі. З іх глядзяць на нас нашы бацькі, дзяды і прадзеды. Многія з іх назаўжды засталіся маладымі, каб мы маглі жыць. Сёння мы гаворым словы самай глыбокай і шчырай удзячнасці ўсім тым, хто каваў Вялікую Перамогу. Дзякуй вам за мірны світанак, за магчымасць гадаваць дзяцей, ствараць і працаваць пад мірным небам. Жадаю ўсім міру, адзінства і дабрабыту. Няхай урокі той вайны назаўжды застануцца перасцярогай для чалавецтва, а подзвіг герояў натхняе на добрыя справы ў імя будучыні. Няхай памяць аб Вялікай Перамозе перадаецца з пакалення ў пакаленне, і ніколі не згасне слава тых, хто абараніў нашу свабоду. Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі вянкі да брацкай магілы.

Мітынгі да Дня Перамогі прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах раёна.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.