
Па традыцыі 1 Мая ў нашай краіне ўшаноўваюць і праслаўляюць людзей, якія сваімі рукамі, талентам і інтэлектам ствараюць будучыню роднай Беларусі.

У горадзе Дзятлаве ў гэты дзень сотні людзей сабраліся на плошчы 17 Верасня, дзе прайшлі ўрачыстыя святочныя мерапрыемствы. Самым лепшым працаўнікам раёна ўручылі пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару за дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці.








Да дзятлаўчан са словамі віншаванняў звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– Свята Першамая напоўнена асаблівым пачуццём удзячнасці да людзей усіх прафесій, да тых, хто, нягледзячы на любыя выпрабаванні, рабіў нашу краіну больш прыгожай і моцнай. Для нашага народа, які засвоіў суровыя ўрокі гісторыі, мірная праца застаецца вышэйшай каштоўнасцю і галоўнай гарантыяй стабільнасці і спакою. Добрасумленная, самаадданая праца – гэта фундамент эканомікі і рухаючая сіла грамадскага развіцця.
Якія б сучасныя тэхналогіі ні прыходзілі да нас на дапамогу, галоўным рэсурсам заўжды застаецца чалавек. Ад усёй душы адрасую словы павагі кожнаму працоўнаму калектыву і ветэранам, чые залатыя рукі стварылі трывалы патэнцыял нашага раёна. Упэўнены, што, аб’ядноўваючы нашы намаганні, мы не толькі будзем ганарыцца вялікім мінулым краіны, але і пабудуем дастойную будучыню.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншую ўсіх са святам Першамая. Вялікі дзякуй кожнаму за ўклад у развіццё роднага горада і раёна, за майстэрства і талент. У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных перамог, бадзёрасці духу і энергіі. Нахай ваша праца заўжды будзе запатрабавана і годна ацэнена.

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, па выніках работы за 2025 год раённая Дошка гонару папоўнілася прозвішчамі перадавікоў вытворчасці. Андрэй Уладзіміравіч уручыў ім адпаведныя сертыфікаты і грашовыя прэміі.
На раённую Дошку гонару занесены працоўныя калектывы гімназіі № 1 г. Дзятлава, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта, клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ. Ганаровай граматай за значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху ўзнагароджаны Уладзімір Казак і Ірына Журская.
Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі калектывы Парэцкага сельвыканкама, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, ААТ “Дварэц-Агра”, гімназіі № 1 г. Дзятлава, Гезгалаўскага дзіцячага сада, Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, Рудаяварскага ФАПа, клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ.



































Шчасця, дабрабыту, поспехаў у мірнай працы пажадаў землякам старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён уручыў узнагароды прафсаюзным актывістам і кіраўнікам прадпрыемстваў, працоўным дынастыям, дзеючым работнікам раёна з самым важкім працоўным стажам.











Грашовымі прэміямі і падзякамі аддзела адукацыі райвыканкама былі адзначаны навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследчай дзейнасці, а таксама іх педагогі.



















Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і навучэнцы школ раёна.










Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
