Вы сейчас просматриваете Сустрэча з доўгажыхаркай з Дзятлава Марыяй Аляксандраўнай Лаўрукевіч.

Сустрэча з доўгажыхаркай з Дзятлава Марыяй Аляксандраўнай Лаўрукевіч.

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости

У межах абласнога праекта «Вяселле па беларускіх канонах» адбылася сустрэча з доўгажыхаркай з Дзятлава Марыяй Аляксандраўнай Лаўрукевіч (1936 г.н). Гледзячы на старыя фота, яна ўспомніла вясельныя звычаі сваёй маладосці.

Усё пачыналася са сватаўства: родныя жаніха загадкамі і жартамі правяралі кемлівасць і гаспадарлівасць нявесты. Вяселле гулялі два дні пад гармонь, песні і танцы. Вясельныя кольцы даставаць было цяжка – яны былі толькі медныя і аднаго памеру, а сукенкі з вянком і фатою дзяўчаты пазычалі адна ў адной. У вянок абавязкова ўпляталі мірт – сімвал чысціні, вечнай любові, абароны ад злых сіл і сямейнага дабрабыту.
Бацькі благаслаўлялі маладых вясельнай іконай (якую Марыя Аляксандраўна беражэ як сямейную рэліквію), пасля чаго адбывалася вянчанне ў царкве. Пасля вяртання маладым сцялілі кажух на месца за сталом.
«Раней не было сучасных зручнасцей, але жылося душэўней і цеплей», – адзначыла доўгажыхарка. Яна падкрэсліла, што сапраўднае сямейнае шчасце трымаецца на любові, павазе, узаемападтрымцы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.