Вы сейчас просматриваете 🕊️🐣🥮Вялікодныя традыцыі ажываюць у Дварцы!

🕊️🐣🥮Вялікодныя традыцыі ажываюць у Дварцы!

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
У філіяле “Дварэцкі дом культуры” працягваецца Тыдзень традыцыйнай культуры. І тут сапраўдныя цуды! ✨
На пазнавальна-інтэрактыўнай праграме “Вялікодныя цуды: ад Вербніцы да святочнага стала” госці не проста паслухалі гісторыю, але і сталі яе часткай.
📌 Што было:
▫️ Даведаліся пра кожны дзень тыдня перад Вялікаднем — ад Вербніцы да святочнай нядзелі.
▫️ Уласнымі рукамі склалі букет з вярбы і зразумелі, чаму нашы продкі так шанавалі асвячэнне вербачак.
▫️ Паспрабавалі сябе ў сапраўдным мастацтве: фарбавалі і распісвалі яйк, гэта не проста ежа, а сімвалы жыцця!
▫️ Сабралі традыцыйны велікодны кошык — сакрэтамі дзяліліся самыя дасведчаныя.
▫️ І, самае салодкае, — дапамагалі рыхтаваць святочны сямейны стол.
Атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і духоўнай🙌

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.