Вы сейчас просматриваете «Традыцыі Вялікадня: ад мінулага да сучаснасці»

«Традыцыі Вялікадня: ад мінулага да сучаснасці»

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости

У рамках Тыдня традыцыйнай культуры супрацоўнікі аддзела па культурна-дасугавай дзейнасці ДУК «Дзятлаўскі РЦКіНТ» правялі фальклорную экспедыцыю «Традыцыі Вялікадня: ад мінулага да сучаснасці». Наведалі жыхарку горада Дзятлава Ірыну Іванаўну Варабей, якая падзялілася ўспамінамі пра сямейныя святочныя звычаі.

Ірына Іванаўна расказала, што тыдзень перад Вялікаднем быў напоўнены клопатамі: прыбіралі хату, рыхтавалі вербачкі да свята Вербніца. Вербы ўпрыгожвалі тым, што было пад рукой — чырвонымі ільнянымі ніткамі, барвінкам, ядлоўцам, шпарагусам. Пасля асвячэння вербачкі прыносілі дадому, а рытуал «біцця» галінкамі суправаджаўся пажаданнямі здароўя і росту.
Асвячоныя вербачкі захоўвалі за іконамі, а ніткі выкарыстоўвалі пры хваробах. Ірына Іванаўна таксама правяла майстар-клас па вырабе традыцыйнай велікоднай вербачкі з галінак ядлоўцу, нітак і барвінку.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.