Вы сейчас просматриваете 🌿 Вербніца ў Дварэцкім Доме культуры! 🌿

🌿 Вербніца ў Дварэцкім Доме культуры! 🌿

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости

Сёння ў філіяле «Дварэцкі Дом культуры» сабраліся самыя актыўныя і цікаўныя ўдзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый «Крыніца». На гэтым паседжанні дзеці даведаліся пра асаблівасці свята Вербніца — аднаго з самых светлых і чаканых дзён перад Вялікаднем. Разам пагаварылі пра гісторыю свята, яго сімвалы і традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. А самае цікавае чакала наперадзе! 🌱 Кожны прыняў удзел у майстар-класе па ўпрыгожванню вербачкі. З вялікай увагай і натхненнем дзеці стваралі свае ўнікальныя, яркія і па-вясноваму цёплыя кампазіцыі.

Прыходзьце да нас у «Крыніцу» — будзем разам захоўваць народныя традыцыі!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.