
Калейдаскоп мерапрыемстваў, якія прайшлі на Дзятлаўшчыне да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, завяршыў святочны канцэрт у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Ва ўтульнай зале сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў, ветэранскіх арганізацый, навучэнцы школ горада Дзятлава, а таксама ўсе дзятлаўчане, якія шануюць нашу гісторыю і гэту знамянальную дату.



Гасцей канцэрта павіталі вядучыя Анастасія Голуб і Анастасія Цяцерына ў вобразах Беларусі і Расіі – дзвюх сясцёр, сябровак, якіх яднае адзін шлях.

– 2 красавіка – дата ў нашым календары, напоўненая глыбокім сэнсам для кожнага жыхара Беларусі і Расіі. Нашы народы заўсёды крочылі поруч, падтрымліваючы адзін аднаго ва ўсіх сферах жыцця, і сёння нас аб’ядноўвае галоўная мэта – ствараць будучыню на падмурку міру і ўзаемнай павагі, – звярнуліся яны да гледачоў канцэртнай праграмы. – І пакуль беларус шчыра і гасцінна сустракае расіяніна, як самага блізкага госця, а ў Расіі беларуса называюць родным словам “зямляк”, – наш саюз будзе жыць. Мы не проста суседзі на карце свету. Мы – адна сям’я, якая разам будуе дом пад мірным чыстым небам.

Святочная праграма атрымалася па-сапраўднаму цёплай і кранальнай: на сцэну са сваімі лепшымі песнямі выходзілі прафесійныя і юныя артысты Дзятлаўшчыны, гучалі цёплыя словы і душэўныя песні, добра знаёмыя хіты і яркія адкрыцці. Сваю творчасць дзятлаўчанам дарылі танцавальныя і вакальныя групы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, раённага Цэнтра культуры, Дварэцкага дома культуры, юныя музыканты Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама Паліна Лях, Марына Варган, Ала Чарняўская, Алена Гузавец, Вера і Андрэй Добышы, Таццяна Дудкіна, Сяргей Малышчык.




























На развітанне артысты пажадалі дзятлаўчанам:
– Мір вашаму дому, шаноўныя сябры! Мір нашай агульнай зямлі. Мы жадаем сёння самага галоўнага – каб у дамах беларусаў і расіян ніколі не згасала святло надзеі, каб межы былі толькі на картах, а сэрцы заставаліся адкрытымі да любові.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
