Вы сейчас просматриваете Вясна ідзе-свята ў Дварцы! 🌾🐦

Вясна ідзе-свята ў Дварцы! 🌾🐦

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
У аграгарадку Дварэц па-сапраўднаму вяснова і гучна прайшла фальклорна-абрадавая праграма “Саракі”.
Гэта свята — сапраўднае абуджэнне зямлі ад зімовага сну і доўгачаканае вяртанне птушак з выраю. У народзе галоўным сімвалам гэтага дня заўсёды быў жаваронак — маленькі прадвеснік цяпла.
Удзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый «Крыніца» пастараліся на славу: пазнаёмілі прысутных з сапраўднымі традыцыямі святкавання Саракоў, абрадавымі гульнямі, вясёлымі песнямі-заклічкамі і народнымі забавамі. Атмасфера была самая шчырая і сапраўдная!
А якое ж свята без частункаў? 😋 Мерапрыемства не абышлося і без традыцыйных смачных пачастункаў — духмяных “жавароначкаў”, якія сталі салодкім завяршэннем гэтага цудоўнага дня.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.