Вы сейчас просматриваете На варце парадку і гонару

На варце парадку і гонару

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
На варце парадку і гонару

У Дзятлаўскім аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама прайшла ўрачыстасць да Дня міліцыі. Сваё прафесійнае свята адзначылі тыя, хто кожны дзень абараняе пакой грамадзян, прадухіляе злачынствы і дапамагае ўсім, каму неабходная дапамога. Служба супрацоўнікаў міліцыі – прыклад мужнасці, гонару і адказнасці.

Павіншаваў калег са святам начальнік аддзела Вадзім Шчурскі:

– Сёння мы адзначаем 109-ю гадавіну з дня ўтварэння беларускай міліцыі. Я хацеў бы выказаць вялікую ўдзячнасць за вашу адданую працу на карысць радзімы і грамадзян Рэспублікі Беларусь, за тое, што вы ў адным страі са мной выконваеце гэтую нялёгкую задачу. Паважаныя ветэраны, вы перадалі нам той бясцэнны вопыт, які мы сёння памнажаем і ўвасабляем у жыццё. Мы рады, што маладое пакаленне раздзяляе з намі гэты ўрачысты дзень і спадзяёмся, што яны стануць дастойнымі нашымі пераемнікамі на баявым пасту. Жадаю ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту, выканання ўсіх жаданняў, дасягнення мэтаў.

Ад кіраўніцтва раёна супрацоўнікаў міліцыі павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова:

– Кожны з вас уносіць свой асабісты ўклад у бяспеку нашай краіны і падтрымкі дабрабыту і спакою грамадзян. Хачу пажадаць вам стабільнасці, працвітання, поспехаў, няхай ва ўсіх пачынаннях вам заўжды шанцуе, кожны новы дзень будзе напоўнены перамогамі. Любові і падтрымкі ад блізкіх і родных людзей.

Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Мікалаеўна ўручыла Святлане Казарэз, падзячныя лісты старшыні райвыканкама – Наталлі Акуновіч, Арыне Грыб; Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – Ягору Грыцуку, падзячныя лісты старшыні райсавета – Яўгенію Сворабу, Святлане Гоман.

Эстафету па ўзнагароджанні адказных і старанных супрацоўнікаў прынялі Вадзім Шчурскі і яго намеснік Андрэй Юшкевіч. Нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў “Выдатнік міліцыі” атрымаў Сяргей Рудзік, нагрудныя знакі “80 гадоў УУС Гродзенскага аблвыканкама” – Сяргей Ігнацік, Сяргей Клімчук; грамату ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама – Аляксандр Скварчынскі, падзякі начальніка УУС – Аляксандр Нашуцінскі, Ігар Сакольнік. Ганаровае званне “Лепшы па прафесіі сярод супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурнай службы ўпраўлення ўнутраных спраў” прысвоена Віктару Кавальчуку.

За супрацоўніцтва начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама аб’явіў падзякі Святлане Грышынай (стылістычнаму рэдактару рэдакцыі газеты “Перамога”), Святаславу Буяку (настаўніку Казлоўшчынскай сярэдняй школы). Акрамя таго, Святаславу Уладзіміравічу ўручылі ноўтбук для забеспячэння дзейнасці ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, а юныя выхаванцы клуба атрымалі салодкія падарункі.

У прафесійнае свята супрацоўнікам міліцыі пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго пажадаў моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і ў знак прызнання заслуг ва ўмацаванні законнасці і правапарадку ўручыў падзяку Сяргею Ігнаціку.

У гэты святочны дзень шмат увагі было ўдзелена і ветэранам міліцэйскай службы. І былых, і дзеючых супрацоўнікаў павіншаваў са святам, пажадаў сваім паслядоўнікам весці актыўную работу ў барацьбе са злачыннасцю старшыня савета ветэранаў аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Ламака.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі прысвоены чарговыя спецыяльныя званні: старшы сяржант міліцыі – Ігару Сакольніку, малодшы сяржант міліцыі – Аляксею Куляшу.

Падзякавалі праваахоўнікам за іх працу, стойкасць і вернасць абавязку і падарылі цудоўны настрой у гэты святочны дзень работнікі культуры Дзятлаўшчыны – групы “Бархат” і “Лэйдзіс”, Ганна Харлінская, Наталля Бузук, Алена Касцюк.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.