Вы сейчас просматриваете Кветкі і песні вам, дарагія жанчыны!

Кветкі і песні вам, дарагія жанчыны!

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Кветкі і песні вам, дарагія жанчыны!

Першы вясновы канцэрт, які быў прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, прайшоў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Прыемным сюрпрызам для дзятлаўчанак сталі букеты цюльпанаў ад кіраўніцтва раёна. У фае ўстановы ладзілася фотавыстава “Яе прызванне. Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”, прысвечаная жанчынам, якія вызначыліся ў працы, творчасці, грамадскай дзейнасці, якую арганізавалі рэдакцыя газеты “Перамога” і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Як адзначылі вядучыя канцэрта, сёлета вясна асаблівая, бо 2026 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам беларускай жанчыны! Гэта год прызнання, нязгаснай энергіі, працы і бязмежнай любові беларусак да роднай зямлі. Яны прафесіяналы, працаўніцы і стваральніцы, але перш за ўсё – Берагіні, якія захоўваюць цяпло дамашняга ачага.Таму ў гэты дзень кожная песня гучала толькі для іх, а кожная нота дарыла натхненне.

Самыя прыгожыя кветкі на зямлі расцвітаюць там, дзе іх саграваюць мацярынскія рукі. І гэтыя кветкі жыцця падрыхтавалі для ўсіх матуляў свой асаблівы шчыры падарунак. Нікога не пакінулі раўнадушнымі выступленні дзіцячай вакальнай групы “Біт Драйв” і танцавальнага калектыву “Сунічкі”.

Усім жанчынам Дзятлаўшчыны былі адрасаваны пажаданні ад мужчын – момант прызнанняў, слоў падзякі і сапраўднай павагі ў відэавіншаванні ад кіраўнікоў раёна, беларускіх артыстаў.

Музычны падарунак ад вядомага спевака Сяргея Славянскага ў гэты святочны дзень стаў яшчэ адным запамінальным  падарункам для дзятлаўчанак.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.