Вы сейчас просматриваете 💚❤️“КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ”❤️💚

💚❤️“КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ”❤️💚

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Рэпліка  святочнага касцюма маладой жанчыны канца XIX- пачатку XX ст. адносяцца да Навагрудскага строю. Касцюм пашыты з матэрыялу хатняй вытворчасці і складаецца з кашулі, андарака, гарсэта, фартуха, пояса і чаравічак. Кашуля мае тканыя геаметрычныя ўзоры на рукавах і каўняры-стойцы. Клятчасты андарак пашыты ў тры полкі са зборкай на паясніцы. Гарсэт мае мае падоўжаны сілуэт з прышыўной баскай знізу. Фартух пашыты з кужэльнага  палатна,аздоблены тканым геаметрычным узорам па яго ніжняй частцы, завязваецца на матуз. Абутак – белыя чаравічкі.
      Мужчынскі святочны касцюм канца XIX ст. складаецца з кашулі прамога крою з тканым геаметрычным узорам на гестцы, рукавах і манжэтах, пашытай з кужэльнага даматканага палатна. Нагавіцы прамога крою з праразнымі кішэнямі, пашыты з саматканага сукна, завязваюцца на паясніцы вяроўкай.Кашуля падпаясана тканым поясам з уузорным арнаментам. Галаўны убор — саламяны капялюш. Абутак – чорныя скураныя боты.
 #Дзеньроднагасвайго
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.