Сення творчы калектыў Дварэцкага дома культуры разам з удзельнікамі дзіцячага клуба народных традыцый «Крыніца» правялі старажытны беларускі абрад — «Шчодры вечар таму, хто ў гэтым даму».
Дзеці і дарослыя ў традыцыйных строях прайшліся па вуліцах аграгарадка, праспявалі шчадроўкі, пажадалі здароўя і багацця кожнай сям’і. Гаспадары гасцінна сустрэлі гасцей — у кожнай хаце ім дзякавалі падарункамі і смачнымі ласункамі.
Такія мерапрыемствы не толькі захоўваюць нашу культуру, але і напаўняюць сэрцы цяплом, адзінствам і верай у добрае 💫
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


