Вы сейчас просматриваете «Ішла каляда, калядуючы!» 

«Ішла каляда, калядуючы!» 

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Народны тэатр-студыі гульні “Суседзі” Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці запрасіў на сюжэтна-гульнёвую праграму «Ішла каляда, калядуючы!» .
У час мерапрыемства вучні 4-га класа сярэдняй школы №1 г. Дзятлава пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі Каляд. Даведаліся пра сімволіку свята, пра тое, як нашы продкі рыхтаваліся да яго, якія песні спявалі і як гулялі. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі беларускія народныя гульні:
звары куццю, перанясі чыгун, перадай калядны вянок і др. Сюжэтна-гульнёвая праграма стала не толькі забаўляльным, але і культурна-асветным мерапрыемствам, бо ўдзельнікі не толькі весела правялі час, але і пашырылі свае веды аб беларускіх традыцыях.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.