У горадзе Дзятлаве праходзіць раённае свята працаўнікоў сяла “Дажынкі-2025”.


Шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны прайшло па горадзе да галоўнай святочнай сцэны, дзе адбылася цырымонія ўшанавання працаўнікоў і калектываў сельскай гаспадаркі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час пасяўной і ўборачнай кампаніі.




















































