Лідараў жніва ўшанавалі ўзнагародамі і песнямі (+відэа)

Лідараў жніва ўшанавалі ўзнагародамі і песнямі (+відэа)

05.08.2025 Выкл. Автор admin
Лідараў жніва ўшанавалі ўзнагародамі і песнямі (+відэа)

Адразу два аграрыі ААТ “Дварэц-Агра” дасягнулі тысячнага рубяжа ва ўборачнай кампаніі-2025. Гэта старшы камбайнер Аляксандр Кастусік і вадзіцель аўтамабіля Васіль Жых.

Павіншаваць працаўнікоў з першымі поспехамі на жніве прыехалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Кіраўнік раёна падзякаваў хлебаробам за адказныя адносіны да справы і пажадаў далейшых поспехаў у працы. Ён падкрэсліў, што лідары ўборачнай кампаніі з’яўляюцца прыкладам для ўсіх, хто сёння працуе ў полі.

– Прыемна, што ў нашым раёне адзнакі ў тысячу тон дасягнулі не толькі вадзіцелі, але і механізатары. Поспехі на жніве – вынік усяго калектыву арганізацыі, разумнага кіраўніцтва і плённай работы агранамічнай службы, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Віншую ўсіх вас з гэтым важкім дасягненнем. Жадаю, каб першая тысяча тон стала добрым стартам да новых вышыняў.

Уладзімір Казак далучыўся да віншаванняў і выказаў словы гонару за тое, што адны з першых лідараў уборачнай кампаніі – на яго малой радзіме.

Дырэктар ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрый Дожын таксама ўручыў узнагароды аграрыям і запэўніў, што з боку адміністрацыі прадпрыемства робіцца ўсё, каб ураджай быў хутка і эфектыўна ўбраны.

Калектыў Дварэцкага дома культуры адрасаваў хлебаробам шчырыя словы падтрымкі і заспяваў добрыя песні.

Работнікі сельгаспрадпрыемства расказалі, як дасягнулі сёлета сваю першую тысячу тон.

Аляксандр  Кастусік:

– Дзякуй кіраўніцтву раёна і арганізацыі за віншаванне. Шчыра прызнаюся, сам не чакаў такі вынік, проста працаваў. Сёлета пашанцавала атрымаць новы энерганасычаны камбайн GS-2124 “Гомсельмаш”. Сезон няпросты, але і мы не сядзім на месцы, ловім кожную хвілінку, мяняем віды работ, каб быць максімальна эфектыўнымі. Самы важкі ўраджай яшчэ наперадзе! У гэтым годзе ўжо малаціў і азімыя культуры, і яравыя. Усё атрымліваецца, таму і настрой баявы. Шкада, што ў гарачую пару дзяцей бачу, толькі калі яны спяць, але ёсць вайбер, па якім маем магчымасць пагаварыць з сям’ёй.

Васіль Жых:

– Вельмі прыемна пачынаць рабочы дзень з такіх навінаў. Рады, што ўзяў першую тысячу на перавозцы збожжа, спадзяюся, будзе сёлета не менш як дзве. Працуецца выдатна, камфортна, не хапае толькі крыху ўдачы і больш сонечных дзён. Усім, хто шчыруе на жніве, жадаю добрага надвор’я, моцнага здароўя і поспехаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.