Свята, традыцыі, гасціннасць, добры настрой

Свята, традыцыі, гасціннасць, добры настрой

03.07.2025 Выкл. Автор admin
Свята, традыцыі, гасціннасць, добры настрой

Дзень Незалежнасці ў Дзятлаве заўжы праходзіць ярка, запамінальна, цікава. На свяце кожны, ад дарослых да дзяцей, можа адшукаць нешта адметнае, прыемнае і прывабнае для сябе.

Сёлетняя ўрачыстая праграма не стала выключэннем: працавалі выставы, інтэрактыўныя і спартыўныя пляцоўкі, фотазоны.

На пляцоўцы “ФэйсАрт” хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў аквагрым на любы густ.

Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў прэзентавала для меламанаў вулічны перформанс “І няхай гучыць музыка!”.

Аматараў даўніны і народных традыцый сустракалі на фальклорнай платформе сельгаспрадпрыемстваў “Вяртанне да вытокаў”. На пляцоўках гаспадарак у работнікаў ААТ “Дварэц-Агра” можна было даведацца “Як жылі і бавілі час нашы продкі”, у КСУП “Войневічы” далучыцца да “Абрадавай Дзятлаўшчыны” і абрада “Юр’е”, як “Жывуць рамёствы нашых продкаў” расказвалі супрацоўнікі КСУП “Жукоўшчына”, прадэгусціраваць “Дзятлаўскія прысмакі” заклікала ААТ “Граніт-Агра”, а ў “Гасцёўню Бульбаша” – КСУП “Хвінявічы”, якое месца займалі “Лекавыя напоі ў традыцыях беларусаў”, можна было даведацца ад работнікаў філіяла “АграМілк”. Побач артысты раёна ладзілі фестываль фальклора “Вянок творчасці народнай”. Дзятву і аматараў актыўнага адпачынку прываблівалі пляцоўкі РАНС, АСВОД, Чырвонага Крыжа.

На пляцоўцы Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея аматары гісторыі і мастацтва маглі прагуляцца па алеі знакамітых землякоў і зазірнуць на выставу майстра жывапісу, разьбы па дрэве і піраграфіі Аркадзя Сокала.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.